Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэйтынг дабрабыту-2011 Legatum складаў да выбараў у Беларусі


У апублікаваным 1 лістапада рэйтынгу дабрабыту краінаў сьвету міжнароднага дасьледчага інстытуту "Legatum" (Legatum Prosperity Index) Беларусь сярод 110 краінаў сьвету заняла сёлета 50-е месца, а ў падкатэгорыі "сацыяльны капітал" - 21-ае. Супрацоўнікі інстытуту адказваюць на крытыку беларускіх аналітыкаў адносна дадзеных рэйтынгу.

На пытаньні Радыё Свабода адказалі супрацоўнікі Legatum Institute Нэйтан Гэймстэр і Мэт'ю Бэйкер.

Радыё Свабода: Беларусь сёлета заняла 50-е месца, узьняўшыся за год на чатыры прыступкі, нягледзячы на тое, што за апошні год там адбываліся сапраўды жахлівыя рэчы – палітычныя рэпрэсіі, дэвальвацыя рубля, эканамічныя цяжкасьці. Ці ў справаздачы прымалася пад увагу рэальнае становішча беларускай эканомікі?

Legatum: Цудоўнае пытаньне. Дадзеныя ў апублікаваным рэйтынгу маюць пэўнае адставаньне ў часе. Яны зьбіраліся на працягу мінулага гаду і таму не адлюстроўваюць сёньняшнюю сытуацыю ў эканоміцы. Лягічна?

РС: Дык, у пэўным сэнсе, гэтая справаздача трошкі састарэла?

Legatum: Матэрыялы рэйтынгу былі апрацаваныя паводле стану на момант год і тры месяцы таму, летам 2010 году, да прэзыдэнцкіх выбараў і ўсяго, што было пасьля.

РС: У вашым рэйтынгу паводле сацыяльнага капіталу Беларусь - 21-ая ў сьвеце. Паводле вашых тлумачэньняў, там высокі ўзровень даверу ў грамадзтве, людзі актыўна ўдзельнічаюць у добраахвотніцкай дзейнасьці. Што гэта за добраахвотнікі і як быць пэўным, што яны гэта робяць добраахвотна? Ці ўлічваецца як аб'ём, там і якасьць гэткай дзейнасьці?

Legatum: Гэта вельмі надзейныя дадзеныя, бо мы пыталіся ў саміх людзей - ці яны займаліся нейкай добраахвотнай дапамогай на працягу апошняга году. Людзі адказвалі самі, на іх не рабіўся ніякі ўціск.

РС: Як можа быць апраўдана такое высокае месца Беларусі ў рэйтынгу ў параўнаньні з суседнімі краінамі? Ці не фальшывая тая стабільнасьць, якую вы апісваеце? А краіны, дзе адбываецца пераход да дэмакратыі аказваюцца пакараныя?

Legatum: Хоць рэйтынг дабрабыту ня ўлічвае апошніх падзеяў у Беларусі, аднак нізкае месца ў падкатэгорыі "Спосаб кіраваньня" (100-е з 110 краінаў) сьведчыць пра тое, што мы не пакідалі па-за ўвагай працэсаў, якія прывялі да пазьнейшых падзеяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG