Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейцы ўшанавалі жаўнераў Булак-Балаховіча


Актывісты партыі БНФ правялі акцыю ўшанаваньня памяці жаўнераў беларускага войска генэрала Станіслава Булак-Балаховіча ў Берасьці.

Акцыя, якая была прымеркаваная да Дзядоў, адбылася на "балахоўскіх" могілках, дзе пахаваныя паўтысячы ваяроў, якія змагаліся супраць бальшавіцкай улады ў 1920 годзе.

Падчас мерапрыемства актывісты ўсклалі кветкі і запалілі лямпадкі ля помніка на могілках, памянулі жаўнераў хвілінай маўчаньня. А гісторык, актывіст Моладзі БНФ Сяржук Кавалько распавёў пра гісторыю змаганьня балахоўцаў за незалежную Беларусь.

Сяржук Кавалько падкрэсьліў, што трагічная гісторыя жаўнераў войска Станіслава Булак-Балаховіча не павінна быць забытая:

"Мы павінны памятаць найперш, што гэтыя жаўнеры спрабавалі здабыць незалежнасьць Беларусі ў надзвычай складаных умовах, таму няцяжка ўявіць, якія мужныя былі гэтыя людзі. Ужо ў 1920 годзе яны разумелі, што за незалежнасьць трэба змагацца. Таму гэта такі своеасаблівы напамін нам пра тое, што сувэрэнітэт Беларусі — найгалоўнейшая каштоўнасьць", — кажа Сяржук Кавалько.

На магілах ваяроў генерала Булак-Балаховіча
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:29 0:00
Наўпроставы лінк

Генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч сабраў у 1920 годзе войска і рушыў у паход супраць бальшавікоў на Палесьсе. 27 верасьня быў вызвалены Пінск, у лістападзе — Мазыр і Тураў. Аднак у Беларусь з Крыму былі перакінутыя значныя сілы Чырвонай Арміі, і паход Булак-Балаховіча пацярпеў паразу.

Як сьцьвярджаюць дасьледчыкі, Берасьце было месцам збору войска Балаховіча, тут падчас паходу месьціўся шпіталь, дзе лекаваліся жаўнеры. І менавіта на могілках у Берасьці знайшлі спачын сотні змагароў з войска генэрала Булак-Балаховіча.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG