Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія чарнобыльцы зламалі агароджу перед Вярхоўнай Радай


Амаль паўтысячы ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць скасаваньня льготаў ліквідатарам аварыі на ЧАЭС зламалі агароджу вакол плошчы перад будынкам украінскага парлямэнту. Праз зламаныя сэкцыі агароджы ўдзельнікі мітынгу прайшлі на плошчу перад Радай і дасягнулі цэнтральнага ўваходу ў будынак.

Супрацоўнікам «Беркута» ўдалося адцясьніць пратэстоўцаў ад уваходу ў парлямэнт, аднак то тут, то там працягваюць успыхваць сутычкі паміж чарнобыльцамі і міліцыяй.

Чарнобыльцы кажуць, што сапраўдны пратэст улады ўбачаць 3 лістапада. «Гэта толькі рэпэтыцыя, а 3-га яны ўбачаць, што такое гнеў народа», - заявіў журналістам адзін з удзельнікаў акцыі.

Перад гэтым удзельнікі акцыі запатрабавалі адстаўкі прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча і прагаласавалі за гэта сваімі пасьведчаньнямі ліквідатараў аварыі на ЧАЭС. Чарнобыльцы скандуюць «Ганьба! Ганьба!».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG