Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары Бярозаўкі супраць будоўлі цэху па вытворчасьці шклаваты


Пад зваротам да дэпутатаў усіх узроўняў з патрабаваньнем не будаваць шкоднай вытворчасьці ў цэнтры гораду без экспэртызы наступстваў падпісалася больш за тысячу жыхароў Бярозаўкі, што ў Лідзкім раёне. 1 лістапада зварот накіравалі дэпутатам мясцовага і абласнога саветаў, а таксама абраньніку ад Бярозаўкі ў Нацыянальным сходзе.

Актывіст Сяргей Трафімчык заявіў "Свабодзе": людзей вельмі абурае, што кіраўніцтва шклозаводу "Нёман" хоча разьмясьціць у цэнтры гораду, на тэрыторыі заводу, шкодную вытворчасьць, не патлумачыўшы, якія ад гэтага могуць быць наступствы.

Зь яго слоў, большасьць жыхароў гораду нават не падазрае, што такая вытворчасьць можа мясьціцца побач зь іхнымі дамамі. Працы па будоўлі цэху, са слоў Трафімчыка, ужо вядуцца.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG