Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Legatum Institute: Беларусь — краіна зь сярэднім дабрабытам


1 лістапада міжнародны дасьледчы інстытут "Legatum" агучыў свой рэйтынг дабрабыту краінаў сьвету (Legatum Prosperity Index), які вымяраецца ім ужо тры гады. Сярод 110 краінаў сьвету Беларусь у гэтым рэйтынгу заняла 50-е месца. У 2010 Беларусь была на 54-м месцы, а ў 2009 — на 55-м.

Агульны індэкс дабрабыту складаецца інстытутам "Legatum" на аснове васьмі частковых індэксаў, якія адлюстроўваюць наступныя сфэры сацыяльна-эканамічнага жыцьця краіны: эканоміка, прадпрымальніцтва і магчымасьці для бізнэсу, кіраваньне, адукацыя, ахова здароўя, бясьпека, асабістая свабода, грамадзкі капітал. Пры вызначэньні кожнага з васьмі частковых індэксаў бяруцца пад увагу чыньнікі як аб’ектыўнага характару (афіцыйная статыстыка, уключна з даходам на душу насельніцтва), так і суб’ектыўнага (апытаньні грамадзянаў), якія ўплываюць на агульнае адчуваньне дабрабыту і дастатку. Агулам у сваёй мэтодыцы вызначэньня індэксу дабрабыту інстытут "Legatum" бярэ пад увагу 89 розных парамэтраў.

Першая трыццатка краінаў у гэтым рэйтынгу дабрабыту выглядае наступным чынам: Нарвэгія, Данія, Аўстралія, Новая Зэляндыя, Швэцыя, Канада, Фінляндыя, Швайцарыя, Нідэрлянды, Злучаныя Штаты, Ірляндыя, Ісьляндыя, Вялікабрытанія, Аўстрыя, Нямеччына, Сынгапур, Бэльгія, Францыя, Ганконг, Тайвань, Японія, Славенія, Гішпанія, Паўднёвая Карэя, Партугалія, Чэхія, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Польшча, Уругвай, Італія.

Краіны з 31-га да 80-га месца, сярод якіх Беларусь, лічацца краінамі зь сярэднім узроўнем дабрабыту. Краіны з 81-га да 110-га месца маюць нізкі ўзровень дабрабыту.

Беларусь і суседзі

Краіна Рэйтынг
Беларусь 50
Польшча 28
Літва 44
Латвія 55
Расея 59
Украіна 74

Дзясятка апошніх краінаў у рэйтынгу дабрабыту 2011 году: Замбія, Кенія, Мазамбік, Нігерыя, Судан, Емэн, Пакістан, Этыёпія, Зымбабвэ, Цэнтральна-Афрыканская рэспубліка.

Спаміж суседзяў Беларусі вышэй за яе ў гэтым рэйтынгу апынуліся Польшча (28) і Літва (44), ніжэй — Латвія (55), Расея (59) і Ўкраіна (74).



Калі браць пад увагу частковыя індэксы дабрабыту, дык Беларусь паводле грамадзкага капіталу атрымала 21-е месца сярод 110 краінаў сьвету, а паводле адукацыі — 22-е. Паводле кіраваньня Беларусь апынулася амаль у самым хвасьце — 100-е месца. Рэйтынг Беларусі паводле іншых частковых індэксаў дабрабыту: ахова здароўя — 35; бясьпека — 48; прадпрымальніцтва — 64; эканоміка — 75; асабістая свабода — 76.

Камэнтары экспэртаў — ТУТ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG