Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бандарэнцы – 10 дзён, Ермалюку – 5 дзён, Сьцяпанавай – штраф


Разгон "Акцыі салідарнасьці" 26 кастрычніка 2011 г.
Разгон "Акцыі салідарнасьці" 26 кастрычніка 2011 г.
За ўдзел у акцыі салідарнасьці актывісты пакараныя пазбаўленьнем волі і штрафам.

Цэнтральны суд Менску асудзіў актывіста грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Міхала Ермалюка да пяці сутак арышту за ўдзел у акцыі салідарнасьці з палітзьняволенымі.

Як паведамляе прэс-служба «Эўрапейскай Беларусі», Юлію Сьцяпанаву, якая правяла трое сутак у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна, і яе паплечніцу Вольгу Бандарэнку судзілі ў судзе Кастрычніцкага раёну. Судзьдзя — Натальля Пратасавіцкая. Іх таксама абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, якім была акцыя салідарнасьці з палітзьняволенымі 26 кастрычніка.

Сьцяпанава была аштрафаваная на 30 базавых велічыняў, а Бандарэнка пакараная 10 суткамі арышту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG