Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура ня вынесла папярэджаньне журналісту Баразенку


Аляксандар Баразенка
Аляксандар Баразенка
28 кастрычніка Генэральную пракуратуру наведаў тэлежурналіст Алесь Баразенка. Гутарка доўжылася хвілін 20, пасьля чаго журналіста адпусьцілі, ня вынесшы папярэджаньня.

"Мяне распытвалі, ці супрацоўнічаю я з тэлеканалам "Белсат", ці працую разам з Алінай Радачынскай і г.д. Я сказаў, што на такія пытаньні адказваць адмаўляюся. Ён гэта запісаў у пратакол", — заявіў Баразенка прэсавай службе Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Саветнік юстыцыі Павал Елісееў, які падпісаў позву, пераконваў журналіста, што пракуратура — ня карны орган, а ўстанова, якая сочыць за выкананьнем законаў. І што, адмаўляючыся ад супрацы зь ёй, Алесь Баразенка паводзіць сябе "антысацыяльна".

27 кастрычніка Генпракуратура папярэдзіла журналістку Аліну Радачынскую. Яе зьвінавацілі ў тым, што яна працуе на замежнае СМІ, ня маючы акрэдытацыі пры МЗС Беларусі.

У той жа дзень на размову ў пракуратуру выклікалі журналіста Алега Ражкова. Яму ніякага папярэджаньня ня вынесьлі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG