Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынца рыхтуюць да вызваленьня?

абноўлена

Павал Севярынец на хіміі. Вёска Куплін
Павал Севярынец на хіміі. Вёска Куплін
27 кастрычніка ўвечары атэстацыйная камісія спэцкамэндатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну вынесла рашэньне, што Павал Севярынец, які адбывае там пакараньне на «хіміі», стаў на шлях выпраўленьня.

Вось як пра гэту працэдуру распавёў сам Павал:

«Прыкладна а 16-й гадзіне патэлефанаваў мне намесьнік начальніка камэндатуры і загадаў пасьля працы зайсьці да яго. Першае ягонае пытаньне было, ці не зьмянілася мая пазыцыя наконт прызнаньня віны. Я адказаў, што не зьмянілася, і гэта канчаткова. Пасьля гэтага выклікалі мяне на атэстацыйную камісію, дзе прысутнічала кіраўніцтва камэндатуры і сьвятар айцец Ігар, настаяцель Сьвята-Праабражэнскай царквы, які апякуецца хімікамі. Пачалі зачытваць станоўчыя характарыстыкі на мяне: які я добры, ветлівы, спагнаньняў ня маю, камунікабэльны, валодаю прававымі ведамі... А потым вынесьлі рашэньне: што я стаў на шлях выпраўленьня.

Камісія разглядала маю справу, таму што праходзіць трэцяя частка майго пакараньня. Звычайна, калі няма заўвагаў, шараговага „хіміка“ накіроўваюць на так званую „хатнюю хімію“, па месцы жыхарства. Так што ў такіх выпадках звычайныя „хімікі“ праз пару тыдняў едуць дадому з умовамі абавязковага працаўладкаваньня і знаходжаньня з 22 вечара да 6 раніцы ў хаце. Як будзе ў маім выпадку — цяжка сказаць. Магчыма, ім было б выгадна накіраваць мяне дахаты ў Віцебск, каб я, з аднаго боку, быў пад кантролем, з другога боку, перастаў лічыцца палітвязьнем».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG