Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малчанава арыштавалі на 10 сутак


Аляксандар Малчанаў
Аляксандар Малчанаў
Былы палітвязень Аляксандар Малчанаў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.

Такое рашэньне прыняў 27 кастрычніка суд Барысаўскага раёну.

"Суд пачаўся а 10 гадзіне 30 хвілінаў, аднак быў адкладзены на 14-й гадзіне, бо не зьявіўся сьведка — супрацоўнік міліцыі. У 14 гадзін сьведка зьявіўся, суд выслухаў яго і прысудзіў Малчанаву 10 сутак адміністрацыйнага арышту", — паведаміла БелаПАН праваабаронца Наста Лойка.

Міліцыянты затрымалі Малчанава ноччу 27-га кастрычніка.

Маці Малчанава Галіна кажа, што сын прыехаў дадому прыкладна а палове на другую ўначы, пачаў заганяць сваю машыну ў двор, і ў гэты момант да яго пад’ехалі ажно тры міліцэйскія машыны. Падчас затрыманьня хлопца павалілі на зямлю. У хаце прайшоў ператрус. Канфіскаваны кампутар.

Маці ўсю ноч тэлефанавала ў міліцыю, хацела даведацца пра сына. Дзяжурны міліцыянт увесь час зь яе сьмяяўся, не даваў інфармацыі.

Аляксандар Малчанаў за ўдзел у падзеях 19 сьнежня 2010 году быў асуджаны на 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў Магілёве. 14 верасьня вызвалены паводле ўказу Лукашэнкі аб памілаваньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG