Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўзнагародзіў «неўязных» журналістаў


Аляксандр Лукашэнка даў дзяржаўныя ўзнагароды журналістам дзяржаўных СМІ.

Сярод тых, хто ўзнагароджаны «за шматгадовую плённую працу і высокі прафэсіяналізм» ­ галоўны рэдактар газэты "Савецкая Беларусь" Павел Якубовіч, намесьнік галоўнага рэдактара газэты "Савецкая Беларусь" Міхаіл Лябедзік, галоўны рэдактар газэты "Рэспублiка" і старшыня саюзу журналістаў Анатоль Лемяшонак. Усе яны ўваходзяць у сьпіс асобаў, якім Эўразьвяз забараніў уезд на сваю тэрыторыю, назваўшы іх «прапагандыстамі» рэжыму.

У лютым узнагароды ад Лукашэнкі атрымалі сілавікі, адказныя за разгон Плошчы, сярод іх палкоўнікі Ігар Яўсееў і Аляксандр Лукомскі, чые імёны таксама значацца ў сьпісе неўзяных. "У гэты адказны гістарычны пэрыяд мне важна абаперціся на падтрымку такіх, як вы, - сапраўдных патрыётаў, неабыякавых і адданых людзей з гарачымі сэрцамі. Дзякуй вам за грамадзянскую мужнасьць і актыўную жыцьцёвую пазыцыю", - было напісана ад імя Лукашэнкі ў лістах падзякі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG