Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Графіці ў Менску за вызваленьне лідэраў МФ


Маладафронтаўцы працягваюць інфармацыйную кампанію за вызваленьне палітвязьняў. Сёньня ўначы ў цэнтры Менску (вул. Сурганава, раён універсама “Рыга”, Акадэміі Навук) зноў зьявіліся графіці з патрабаваньнямі вызваліць лідэра “Маладога Фронту” Зьмітра Дашкевіча і актывіста арганізацыі Эдуарда Лобава, якія на дадзены момант адбываюць пакараньне па сфабрыкаваных абвінавачваньнях у нібыта хуліганстве.

Надпісамі “Радзіма? Свабода?”, “Свабоду Дашкевічу!”, “Свабоду Лобаву!”, “Дашкевіч, Лобаў – чакаем на свабодзе”, “Свабоду маладафронтаўцам” актывісты “Маладога Фронту” чарговы раз выказалі свой пратэст супраць існаваньня ў Беларусі палітвязьняў і патрабаваньне іх неадкладнага вызваленьня.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG