Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 26 кастрычніка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:


Па ўсёй краіне сонечна, часам хмары, тэмпэратура +1-+5 С

У БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ


Народзіцца 7-мільярдны жыхар Зямлі

Брусэль, нарада па фінансавай палітыцы кіраўнікоў 17 краін зоны эўра

Кан, Францыя, расейска-эўрапейскі энэргетычны форум

Варшава, міжнародная канфэрэнцыя па барацьбе з распаўсюдам наркотыкаў (удзельнічае дэлегацыя Беларусі)

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1795 — трэці падзел Рэчы Паспалітай

1863 – у Жэнэве ўтвораны Міжнародны Чырвоны Крыж

1947 – праведзеная самая масавая дэпартацыя ўкраінцаў з Заходняй Украіны (каля 78 тысяч чалавек)

1962 – Карыбскі крызіс, савецкі лідэр Мікіта Хрушчоў пагадзіўся на вяртаньне ў СССР караблёў, якія везьлі на Кубу ядзерную зброю

У гэты дзень нарадзіліся:

1810 ― Генрых Дмахоўскі, беларускі скульптар

1870 ― Надзея Яноўская, апошняя з роду Яноўскіх; гераіня дэтэктыўнай аповесьці «Дзікае паляваньне караля Стаха» Ўладзімера Караткевіча

1888 – Нестар Махно, украінскі рэвалюцыянэр, лідэр анархісцкага руху

1947 ― Гілары Клінтан, амэрыканскі палітык, жонка прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана, сэнатар ЗША, у цяперашні час – дзяржсакратар ЗША

1942 ― Уладзімер Ярмошын, у 2000-2001 гадах -- прэм'ер-міністар Рэспублікі Беларусь

1959 ― Анатоль Сыс, беларускі паэт

У гэты дзень памерлі:

899 ― Альфрэд Вялікі, кароль Ўэсэксу

1764 ― Ўільям Гогарт, ангельскі мастак, ілюстратар, гравёр і тэарэтык мастацтва

1937 ― Юзэф Доўбар-Мусьніцкі, польскі вайсковы дзеяч, генэрал-лейтэнант расейскага войска, генэрал броні, кіраўнік паўстаньня вялікапольскага

1972 – Ігар Сікорскі, авіяканструктар, стваральнік першых у сьвеце верталётаў

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Аўстрыя: Дзень прыняцьця парлямэнтам краіны Закону аб сталым нэўтралітэце Аўстрыі

МІНУС 365:


Выбух на “Пінскдрэве”: два работнікі загінулі

Цытата на памяць


Прыніжаная Швэцыя і зьнішчаная Польшча – вось вялікія правы Кацярыны на ўдзячнасьць рускага народу.

Аляксандар Пушкін
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG