Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя ў падтрымку палітвязьняў прайшла і ў Гомелі


У Гомелі а 19-й гадзіне ў сквэры Кірылы Тураўскага прайшла акцыя падтрымкі палітвязьняў. Сюды прыйшлі каля дзесяці маладых мінакоў.

Ільля Міронаў, удзельнік акцыі: «Някіх лёзунгаў і плякатаў мы не трымалі. Проста стаялі й расказвалі вершы й анэкдоты. Мы стаялі ў атачэньні міліцыянтаў і людзей у цывільным. Усіх нас здымаў на відэа апэратар без апазнавальных знакаў».

Грамадзкі актывіст Васіль Такарэнка паведаміў, што яны выклікалі ў сквэр службу міліцыі 102, каб разабрацца, хто «літаральна тыкае мінакам у твар апаратурай, здымаючы ўсіх на відэа».

Ля помніка беларускаму асьветніку гучалі таксама беларускія вершы пра лоўлю на малька добрага шчупака. Была тут і прытча пра тое, што, «калі Бог раздаваў людзям розум, беларусы стаялі на аўтазапраўках у чарзе па паліва».

Хапуну сёньня не было. Пасьля дэклямаваньня вершаў і анэкдотаў удзельнікі акцыі спакойна разышліся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG