Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сто пытаньняў дэпутатам зьбіраюць у Берасьці


Мікалай Коўш
Мікалай Коўш
Берасьцейскія актывісты кампаніі «Гавары праўду» распачалі акцыю «Сто пытаньняў дэпутату». Падчас акцыі актывісты пайшлі па кватэрах берасьцейцаў, каб высьветліць, якія пытаньні яны хочуць задаць дэпутатам.

Як распавёў адзін з каардынатараў «Гавары праўду» ў Берасьці Мікалай Коўш, актывісты ўжо пачалі абыходзіць кватэры:

«Мы распачалі такую акцыю, маючы на ўвазе, што ў нас парлямэнту няма, ён кішэнны, што мы жывем паводле ўказаў і дэкрэтаў. Мы маем намер задаваць нязручныя пытаньні дэпутатам Берасьця і вобласьці. Гэта могуць быць пытаньні наконт бюджэту або тых законапраектаў, якія абмяжоўваюць правы грамадзян і іншыя. На многія пытаньні нашыя дэпутаты ня хочуць адказваць».

Палітык распавёў, што пытаньні, якія будуць сабраныя падчас акцыі ад насельніцтва, будуць накіраваныя дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Мікалай Коўш патлумачыў, што акцыя мае вялікую актуальнасьць перад парлямэнцкімі выбарамі, якія адбудуцца ў наступным годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG