Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладам не спадабаўся новы старшыня менскай калегіі адвакатаў


Міністэрства юстыцыі прыпыніла дзеяньне рашэньняў агульнага сходу членаў Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў, якое прайшло 22 кастрычніка.

Як паведамляе афіцыйны сайт ведамства, атрыманыя Міністэрствам юстыцыі "звароты ўказваюць, што пры правядзеньні агульнага сходу членаў Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў дапушчаны шэраг парушэньняў асноўных патрабаваньняў рэглямэнту агульнага сходу, якія прадугледжваюць парадак яго правядзеньня і абраньня старшыні калегіі адвакатаў".

"Улічваючы выкладзенае, на падставе Артыкулу 31 закону Рэспублікі Беларусь "Аб адвакатуры" пастановай калегіі Міністэрства юстыцыі прыпынена дзеяньне рашэньняў агульнага сходу членаў Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў, прынятых 22 кастрычніка 2011 году. Зараза праводзіцца праверка", - заяўляюць у Мінюсьце.

Раней удзельніца агульнага сходу Дар'я Ліпкіна паведаміла, што на сходзе першым пытаньнем абмяркоўвалася заяві былога старшыні Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў Аляксандра Пыльчанкі аб спыненьні яго паўнамоцтваў на гэтай пасадзе. "Заява была задаволена, і паўнамоцтвы спынены", - зазначыла яна. Другім пытаньнем абмяркоўвалася дакладная запіска Мінюста аб датэрміновым вызваленьні Пыльчанкі з пасады старшыні, якаючы была прынятая да ведама. Паводле слоў Ліпкінай, пасьля гэтага прайшлі выбары новага старшыні. Ім быў абраны Андрэй Санковіч.

Раней А.Санковіч абараняў у судзе фігуранта крымінальнай справа аб масавых беспарадках 19 сьнежная 2010 году ў Менску Дзьмітрыя Новіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG