Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Аляксандар Валанцэвіч абвясьціў галадоўку



Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Аляксандар Валанцэвіч, якога ўчора затрымалі на акцыі ў падтрымку палітычных зьняволеных, знаходзіцца ў турме на Акрэсьціна, паведамляе сайт europeanbelarus.org.

Падчас учорашняй акцыі салідарнасьці Аляксандар Валанэцвіч праз мегафон заклікаў удзельнікаў сабрацца на наступную акцыю на Кастрычніцкай плошчы 24 кастрычніка ў 19.00

Пратэстуючы супраць незаконнага ўтрыманьня Валанцэвіч абвясьціў галадоўку.

Суд па справе Аляксандра Валанцэвіча адбудзецца 24 кастрычніка ў 10.00 ў Цэнтральным судзе Менска.

Па інфармацыі актывіста "Эўрапейскай Беларусі " Паўла Юхневіча, учора былі затрыманыя яшчэ два чалавекі, імёны якіх невядомыя. Прэвэнтыўна затрыманыя на працягу ўчорашняга дня актывісты Максім Вінярскі, Ігар Кудлаеў, Андрэй Моўчан былі вызваленыя ўчора каля восьмай гадзіны вечара.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG