Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тозік: У Беларусі можа быць падняты пэнсійны ўзрост


Віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Тозік лічыць, што ў Беларусі неабходна падвысіць пэнсійны ўзрост.

"Нам трэба думаць пра падвышэньне пэнсійнага ўзросту, але так, каб чалавек сам бы быў зацікаўлены ў гэтым, і пэнсія была б вышэй", - заявіў Тозік журналістам.

"Ніякіх рэзкіх рухаў ня будзе. Мы будзем выпрацоўваць і прапаноўваць прэзыдэнту той фармат, які найбольш прымальны і пад'ёмны для грамадзтва, краіны і грамадзянаў", - паабяцаў чыноўнік.

У Беларусі на 2,5 млн пэнсіянэраў прыходзіцца толькі 4 млн працоўных грамадзянаў, перадае Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG