Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Вучні беларускамоўнай клясы вучаць матэматыку па расейскамоўных паручніках


Траім вучням адзінай у Магілёве беларускамоўнай клясы не дасталася падручнікаў па матэматыцы на беларускай мове. Матэматыку вучаць дзеткі па расейскамоўных задачніках.

“У адміністрацыі мне сказалі, што яны давалі заяўку, але яна застаецца незадаволенай. У кнігарнях нам патлумачылі, што падручнікаў па матэматыцы для другіх беларускамоўных клясаў надрукавалі мала і іх няма ў продажы. Я цікавілася ў бацькоў дзяцей, якія вучацца ў Менску, ці ёсьць там такія праблемы – адказалі што з матэматыкай няма, ёсьць з іншымі прадметамі, ім таксама вучаць па расейскамоўных падручніках. Мы з нашай матэматыкай пакуль у пошуках”, - заявіла Надзея Салаўёва, маці вучаніцы Ялінкі.

У беларускамоўнай клясе першай Магілёўскай школы вучыцца трое дзетак. Разам яны ўжо другі год. Адкрыцьця клясы дамагліся бацькі. Летась талакой моладзь набывала ў беларускамоўную клясу дошку. Адміністрацыя з задавальненьнем прыняла такі падарунак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG