Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліда: журналіста "Белсату" спрабуюць абвінаваціць у абразе міліцыянтаў


Сяргей Карпенка
Сяргей Карпенка
Журналіст тэлеканалу "Белсат" Сяргей Карпенка атрымаў афіцыйны адказ з пракуратуры, куды ён скардзіўся на міліцыянтаў, якія зьбілі яго. У адказе гаворыцца, што гэта яго вінавацяць у абразе міліцыянтаў.

Сяргея Карпенку затрымалі падчас акцыі маўклівага пратэсту ў чэрвені. Тады міліцыянты яму разьбілі галаву да крыві і склалі пратакол, у якім вінавацілі ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі.

У судзе справа рассыпалася, бо міліцыянты ня здолелі прад’явіць факты супраціву. Са слоў Карпенкі, на відэаздымках, якія прадставілі міліцыянты ў суд, было відаць, як ён ляжыць з пабітай галавой на асфальце. Моманту яго зьбіцьця таксама на стужцы не было, як і не было ніякага супраціву супрацоўнікам праваахоўных органаў.

Суд апраўдаў Карпенку, і ён зьвярнуўся са скаргай да пракурора на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі. Пракурор адказаў, што ня ўгледзеў у дзеяньнях супрацоўнікаў міліцыі парушэньня заканадаўства, а вось Карпенка, маўляў, нецэнзурна лаяўся ў бок міліцыянтаў і гэта бачна на стужцы.

Сяргей Карпенка кажа, што чакае чарговай позвы ў суд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG