Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рэйтынгу "Doing Business-2012" Беларусь на 69-м месцы


Усясьветны банк і Міжнародная фінансавая карпарацыя апублікавалі рэйтынг спрыяльнасьці дзелавому асяродку "Doing Business". Беларусь заняла 69-е месца, паміж дзяржавай Карыбскага рэгіёну Трынідад і Табага ды Кіргізстанам, былой савецкай рэспублікай у Сярэдняй Азіі.







Першая пяцёрка
Краіна Месца ў рэйтынгу
Сінгапур 1
Ганконг 2
Новая Зэляндыя 3
ЗША 4
Данія 5


Апошняя пяцёрка
Краіна Месца ў рэйтынгу
Гана 179
Эрытрэя 180
Рэспубліка Конга 181
ЦАР 182
Чад 183


184 краіны, уключаныя ў рэйтынг "Doing Business", ацэньваюцца паводле 11 паказьнікаў.

У тым ліку:
  • выдаткі пры стварэньні, функцыянаваньні і закрыцьці кампаніі;
  • выдаткі пры атрыманьні дазволаў на будаўніцтва;
  • сытуацыя з найманьнем працоўнай сілы;
  • падатковы клімат.

Камэнтар эканаміста Сяргея Балыкіна:

Сяргей Балыкін
Сяргей Балыкін
"Я досыць скептычна стаўлюся да рэйтынгу. Гэта спроба надаць аб'ектыўныя паказьнікі нечаму суб'ектыўнаму. Чаму ў нас такі рэйтынг? Калі мэханічна складаць паказьнікі, дык у нас вымалёўваецца добрае становішча. У нас сапраўды вельмі добрая сыстэма рэгістрацыі суб'ектаў гаспадараньня. А падатковая сыстэма — адна з самых кепскіх у сьвеце. Калі вылічым сярэдняе арытмэтычнае з гэтых паказьнікаў, атрымаецца амаль сярэдзіна. На маю думку, рэйтынгі ў эканоміцы трэба будаваць так, як лічылі час на марш-кідках у савецкім войску. Калі апошні жаўнер прыбег на фініш, тады лічылася, што і ўся рота прыбегла. Калі мы кажам, што ў нас добрая сыстэма рэгістрацыі, але кепская сыстэма падаткаабкладаньня, дык трэба казаць, што мы знаходзімся на адным з апошніх месцаў па ўмовах вядзеньня бізнэсу. Бо бізнэс можна лёгка зарэгістраваць, але падатковая сыстэма будзе перашкаджаць весьці справу. І яшчэ адзін момант: калі складалі гэты рэйтынг, карысталіся інфармацыяй мінулага году. А самыя кепскія справы ў эканоміцы і канкрэтна на валютным рынку адбываюцца ў Беларусі сёлета".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG