Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газ на аўтазапраўках даражэе на 20%


З 20 кастрычніка на 20% даражэе прыродны газ, якім запраўляюць аўтамабілі, абсталяваныя для язды на гэтым паліве.

Пра гэта «Інтэрфакс-Захаду» паведамілі ў Мінэканомікі Беларусі. Пасьля падаражэньня цана газу на газавых аўтазапраўках будзе 1680 рублёў за кубамэтар, што на 280 рублёў больш за цяперашні цэньнік.

Апошні раз цана на аўтамабільны газ падвышалася ў сакавіку 2010 году. Паводле афіцыйных зьвестак, на газе ў Беларусі працуюць каля 35 тысяч аўтамабіляў.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG