Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскія беларусы патрабуюць статус нацыянальнай меншасьці


Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі ў Празе ў чэрвені 2011
Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі ў Празе ў чэрвені 2011
Беларусы, якія жывуць у Чэхіі хочуць, каб іх прызналі тут у якасьці нацыянальнай меншасьці. Прэм'ер-міністар Пётр Нечас ня бачыць ніякіх перашкод, але хоча пачакаць публікацыі афіцыйных дадзеных перапісу, калі стане зразумела, колькі беларусаў маюць чэскае грамадзянства.

Цяпер у Чэхіі жыве некалькі тысяч беларусаў. Яны прыяжджаюць сюды ў асноўным у пошуках працы і навучаньня. Многія зь іх атрымалі палітычны прытулак. Самая вялікая група імігрантаў – сярод студэнтаў. У чэскім Савеце Міністраў ужо даўно ляжыць зварот з просьбай афіцыйнага прызнаньня беларусаў у якасці нацыянальнай меншасьці.

Закон Чэхіі не рэглямэнтуе, пры якой колькасьці прадстаўнікоў ім даецца статус меншасьці. Кіраўнік Рады ў справах нацыянальных меншасьцяў Мілан Посьпішыл лічыць, што было б дастаткова і тысячы чалавек. З ініцыятывы прэм’ера Нечаса, беларусаў ужо і цяпер запрашаюць у якасьці гасьцей на пасяджэньне Рады.
Прызнаньне нацменшасьцю забясьпечыць беларусам дзяржаўную падтрымку разьвіцьця мовы, культуры і традыцыяў.

Чэскія ўлады належаць да крытыкаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Часта яны аказваюць палітычную і фінансавую падтрымку беларускай апазыцыі. Сёлета Чэхія дала палітычны прытулак былому кандыдату ў прэздэнты Алесю Міхалевічу, тут зарэгістраваная арганізацыя “Малады фронт”. У Чэхіі дзейнічае некалькі зарэгістраваных аб’яднаньняў беларусаў, аднак прызнаньне нацменшасьцю забясьпечыць ім дзяржаўную падтрымку разьвіцьця мовы, культуры і традыцыяў. У мясьцінах з кампактным пражываньнем беларусаў яны змогуць патрабаваць, каб іхныя дзеці вучыліся на беларускай мове. Паводле закону, прадстаўнікам нацыянальнай меншасьці гарантуецца права карыстацца сваёй мовай ў судах і ўрадавых установах.

На сёньня статус меншасьцяў маюць у Чэхіі 12 нацыянальнасьцяў: баўгары, харваты, вугорцы, немцы, палякі, славакі, сэрбы, цыгане, закарпацкія русіны, рускія, грэкі, украінцы.

Са зваротам прызнаць іх нацыянальнай меншасьцю зьвярнуліся ва ўрад таксама віетнамцы і армяне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG