Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раман Кісьляк затрыманы ў Берасьці


Падчас шэсьця
Падчас шэсьця
Берасьцейскі праваабаронца Раман Кісьляк затрыманы падчас шэсьця салідарнасьці з арыштаваным кіраўніком праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесем Бяляцкім.

Акцыя адбывалася ў 17.50 на пешаходнай частцы бульвару Касманаўтаў у Берасьці. Падчас шэсьця Раман Кісьляк праз мэгафон інфармаваў берасьцейцаў аб незаконнасьці ўтрыманьня Бяляцкага пад вартай. Ужо празь дзесяць хвілінаў ад пачатку шэсьця праваабаронца быў затрыманы міліцыянтамі.

Кісьляк затрыманы за салідарнасьць зь Бяляцкім
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:30 0:00
Наўпроставы лінк

Перад акцыяй Раман Кісьляк патлумачыў матывы свайго пратэсту карэспандэнту “Свабоды”:

“Я хачу прадэманстраваць берасьцейцам факты парушэньня правоў Алеся Бяляцкага, які быў затрыманы і ўтрымліваецца ў сьледчым ізалятары з парушэньнем заканадаўства. Лічу, што ў адпаведнасьці з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах яго павінны былі тэрмінова даставіць да судзьдзі, які павінен быў вырашаць, арыштоўваць яго або адпусьціць пад заклад ці іншае абавязацельства. Гэта не было выканана. Таму больш за два месяцы Алесь Бяляцкі знаходзіцца пад вартай толькі з санкцыяй пракурора. Такіх спраў сотні адбываецца ў Беларусі штогод. І ўся праваахоўная сыстэма заплюшчвае на гэта вочы. Я хачу прыцягнуць да гэтага ўвагу і такім чынам выказаць свой пратэст,” – распавёў праваабаронца.
Затрыманьне
Затрыманьне
Раман Кісьляк падаваў заяўку на правядзеньне шэсьця салідарнасьці з Алесем Бяляцкім. Аднак у лісьце з гарвыканкаму яму паведамілі, што “ў правядзеньні шэсьця адмоўлена”. Праваабаронца патлумачыў, што такі адказ яго не задавальняе, бо ў лісьце не было напісана ні “дазволіць”, ні “забараніць”. Таму Раман Кісьляк палічыў правядзеньне шэсьця як не дазволеным, так і не забароненым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG