Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь просіць "Газпром" перанесьці выплату даўгоў


Урад Беларусі і расейская газавая кампанія "Газпром" абмяркоўваюць магчымасьць перанесьці на 2012 выплаты беларускіх даўгоў за пастаўкі газу ў 2011 годзе, паведаміла агенцтва "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на экспэрта, знаёмага з ходам адпаведных перамоваў.

"Вядуцца перамовы, у рамках якіх Беларусь прапануе "Газпрому" перанесьці на 2012 год выплату даўгоў за бягучыя пастаўкі газу. Менск прапануе разьмеркаваць суму запазычанасьці роўнымі часткамі на ўвесь 2012 і альбо рабіць паквартальныя плацяжы, альбо ўключыць даўгавыя абавязаньні ў канчатковую цану газу для Беларусі такім чынам, каб па выніках [2012] году ўся сума доўгу была пагашана", - сказаў суразмоўца агенцтва.

Паводле яго, папярэдняя згода расейскага боку аб пераносе выплаты запазычанасьці на 2012 год Беларусьсю ўжо атрымана, і цяпер абмяркоўваецца цана газу на наступны год з улікам рэструктурызацыі доўгу.

"Газпром" ужо валодае 50% акцый прадпрыемства "Белтрансгаз", якое займаецца транзытам газу праз беларускую тэрыторыю. Апошнім часам вядуцца перамовы пра продаж беларускім урадам «Газпрому» астатніх акцый прадпрыемства .
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG