Кіраўніца зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан сказала, што Эўразьвяз працягне перамовы з Украінай аб укладаньні дамовы аб асацыяцыі, яка ўключае пагадненьне аб зоне свабоднага гандлю, але падпіша яе толькі тады, калі Кіеў дакажа адданасьць супольным эўрапейскім каштоўнасьцям.
Эштан зрабіла свой камэнтар у сувязі з прысудам 7 гадоў зьняволеньня, які быў вынесены былому прэм’ер-міністру Ўкраіны Юліі Цімашэнцы ў Кіеве 12 кастрычніка.
«Мне здаецца, што мы не павінны адступаць ад тэхнічных перамоваў, а працягнуць іх з мэтай падрыхтаваць дакумэнт, які ясна вызначыць абодвум бакам, што магчымае, і тое, што будзе страчанае. Але мы зможам падпісаць такую дамову, калі будзем перакананыя, што ўкраінскае кіраўніцтва верыць у тыя каштоўнасьці, на якіх яна грунтуецца, і аддана іх падтрымлівае», – сказала Эштан.
Дамова аб асацыяцыі з Украінай, калі яна будзе падпісаная, павінна быць ратыфікаваная Эўрапейскім парлямэнтам і парлямэнтамі 27 краінаў-сябраў Эўразьвязу.
Папярэдне меркавалася, што дамова аб асацыяцыі Ўкраіны з Эўраўьвязам будзе парафаваная на саміце Эўразьвязу ў сьнежні.
Пагадненьне аб паглыбленай зоне свабоднага гандлю дасьць магчымасьць украінскім вытворцам прадаваць свае вырабы на рынках Эўразьвязу і адначасова адчыніць украінскі рынак для эўрапейскіх тавараў.