Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі зноў абвінавачвае Польшчу


Belarus - MFA Press Secretary Andrei Savinykh, undated
Belarus - MFA Press Secretary Andrei Savinykh, undated
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных адрэагаваў на выклік беларускага амбасадара ў Варшаве ў польскае зьнешнепалітычнае ведамства.

«Мы з задавальненьнем успрымаем запэўніваньні польскага боку ў адсутнасьці якіх бы то ні было замахаў на сувэрэнную тэрыторыю Беларусі, — заявіў Савіных. — Разам з тым мы ня можам ігнараваць дзеяньні польскіх уладаў, накіраваныя на палітызацыю ўзаемаадносін з польскай нацыянальнай меншасьцю ў Беларусі, выдзяленьне фінансавых рэсурсаў для ўмяшальніцтва ва ўнутрыпалітычныя працэсы ў нашай краіне, а таксама безадказныя выказваньні вышэйшых службовых асобаў Польшчы ў дачыненьні да Беларусі. Адмова польскага боку ад гэтых правакацыйных дзеяньняў і дазволіць ліквідаваць многія непатрэбныя праблемы ў нашых узаемаадносінах».

11 кастрычніка МЗС Польшчы выклікала беларускага амбасадара Віктара Гайсёнка з-за выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што палякі нібыта аспрэчваюць заходнюю мяжу Беларусі.

МЗС Польшчы тады зьвярнула ўвагу беларускага амбасадара на тое, што заявы Лукашэнкі, у якіх ён прыпісвае польскім уладам намеры рэвізіі дзяржаўных межаў, «пазбаўленыя ўсялякіх падставаў».

Польскі бок нагадаў прадстаўніку афіцыйнага Менску, што «незалежная Польшча ніколі ня ставіла пад сумнеў непарушны характар польска-беларускай мяжы, што было пацьверджана ў Дамове аб добрасуседзтве 1992 году».

Паводле МЗС Польшчы, выказваньні Лукашэнкі маюць «падбухторніцкі характар, зьяўляюцца безадказнымі і разьлічаныя на правакацыю непатрэбных праблем у дачыненьнях паміж суседзямі».

«Беларускае грамадзтва добра ведае, што Польшча ў сваёй палітыцы адносна Беларусі кіруецца эўрапейскімі вартасьцямі, жаданьнем абароны правоў чалавека і асноўных свабод і выступае за сапраўдны грамадзкі дыялёг як пачатак дэмакратычнай трансфармацыі Беларусі», — паведамляе з гэтай нагоды МЗС Польшчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG