Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 13 кастрычніка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:


Па ўсёй краіне – хмарна, з раніцы кароткачасовыя дажджы. Тэмпэратура ад +5 да +11°

У БЕЛАРУСІ


Прэзэнтацыя кнігі Аляксандра Лукашука “ЛІХАР. Oswald у Менску” пачнецца а 19-й гадзіне ў менскай кнігарні «ЛогвінаЎ» па адрасе пр-т Незалежнасьці, 37А.

У дзяржаўным літаратурным музэі імя Янкі Купалы (Менск, вул. Я. Купалы, 4) а 17-й гадзіне адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё выставы, прысьвечанай 90-годзьдзю вершаванага перакладу Купалам «Слова аб палку Ігаравым».

У Народным фотаклюбе ў Менску (вул. Казлова, 2) а 18-й гадзіне адкрыецца выстава "Беларусь у тварах".

У Маладэчне ў Палацы культуры (Цэнтральная плошча, 4) будзе адбывацца выстава-кірмаш "Мядовая палітра", дзе будуць прадстаўленыя прадукты пчалярства і спажывецкія тавары.

У СЬВЕЦЕ


Гарадзкі суд Прагі мае разгледзець запыт афіцыйнага Менску аб выдачы экс-кандыдата на прэзыдэнта Беларусі Аляксея Міхалевіча. У сакавіку сёлета Міхалевіч атрымаў у Чэхіі палітычны прытулак.

У Лёнданскім судзе адбудуцца слуханьні па справе аб сьмерці былога падпалкоўніка расейскага ФСБ Аляксандра Літвіненкі, у забойстве якога падазраюць расейскія спэцслужбы.

Міністры ўнутраных справаў краінаў СНД пачнуць нараду ў Ерэване


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1795 у Санкт-Пецярбургу ўпаўнаважаныя Аўстра-Вугоршчыны, Прусіі і Расеі падпісалі канвэнцыю аб трэцім падзеле Рэчы Паспалітай.

У 1881 годзе ў беларускім мястэчку Мір выкладчык тамтэйшае гэбрайскае школы Элізэр Бэн Егуда разам са сваімі сябрамі пагадзіліся міжсобку гаварыць выключна на іўрыце. Такім чынам была адноўленая старажытаная гэбрайская мова, што лічылася ўжо мёртваю.

У 1888 годзе ў засьценку Пунькі на Глыбоччыне нарадзіўся беларускі мастак Язэп Драздовіч. Драздовіч быў шматгранным творцам – жывапісцам, графікам, скульптарам, разьбяром па дрэву, пісьменьнікам, паэтам, этнографам, фальклярыстам, астраномам.

У 1896 нарадзіўся Мікола Шчакаціхін, беларускі мастацтвазнавец і гісторык (пам. 1940).

У 1925 нарадзілася Маргарэт Тэтчэр, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі ў 1979-1990.


ЁСЬЦЬ НАГОДА


У старажытным Рыме адзначалі Фантаналіі – сьвята Фонса, бога водных крыніцаў.

МІНУС 365:

Крэмль заклікаў Лукашэнку адумацца

Цытата на памяць.


Сьпявае певень, але яйкі нясе курыца

Маргарэт Тэтчэр
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG