Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сацыяльны кантракт паміж вязьнем і канваірам»


Андрэй Вардамацкі
Чаму масавая незадаволенасьць не ператвараецца ў беларускім грамадзтве ў масавы пратэст? З такім пытаньнем мы зьвярнуліся да кіраўніка сацыялягічнай лябараторыі НОВАК, прафэсара Андрэя Вардамацкага. У адказ ён прапанаваў цытату з адной са справаздачаў лябараторыі і 9 тэзісаў.

«Калі б аўтары Кама-Сутры ўбачылі, што робяць зь беларускім народам ─ зь яго згоды ─ яны б назвалі сябе дзецьмі, якія гуляюць у пясочніцы».

1. Адсутнасьць сацыяльнага досьведу жыцьця ва ўмовах дэмакратыі;
2. Беларусь найбольш інтэнсіўна дэлегавала найлепшыя кадры ў Маскву ─ ўсесаюзны вяршказдымальны апарат;
3. Самае сумнае наступства 2-й сусьветнай вайны ─ не забойства мільёнаў, самае сумнае ─ забіты нацыянальны характар;
4. Супярэчнасьць паміж узроўнем прафэсійнай кваліфікацыі і ўзроўнем грамадзянскай актыўнасьці і сьвядомасьці ─ галоўная рыса беларускай масавай сьвядомасьці;
5. Беларусь ─ зборачны цэх СССР. Ён заўсёды загружаны ─ таму патрэбная прафэсійная кваліфікацыя, а не прадпрымальнасць;
6. Разбурэньне Лукашэнкам грамадзянскай супольнасьці у РБ мае больш інтэнсіўны характар, чым было ў СССР;
7. Адбылося разбурэньне сацыяльнага кантракту;
8. Беларускі сацыяльны кантракт цяпер ─ кантракт паміж канваірам і вязьнем.
9. Грамадзянская супольнасьць Беларусі здольная да хуткага рэфарматынгу, самааднаўленьня. Трэба толькі адчуваньне мінімальнай бясьпекі ці хаця б маленькая перамога-посьпех. Гэта паказала колькасьць людзей, якія выйшлі на Плошчу 19 сьнежня 2010 году.

Глядзець камэнтары (11)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG