Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ПАРЭ сочаць за Народным сходам


"Стаўленьне ўладаў да мірных акцыяў, у тым ліку Народных сходаў, што ладзяцца ў адпаведнасьці з законам, будзе крытэрам далейшай ацэнкі сытуацыі ў Беларусі".

Гэтыя словы ўзятыя з рэзалюцыі аб становішчы грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Рэзалюцыя была прынятая 4 кастрычніка на канфэрэнцыі міжнародных няўрадавых арганізацыяў Рады Эўропы ў Страсбуры.

Канфэрэнцыя праходзіла адначасова з сэсіяй Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы. Спэцыяльны дакладчык ПАРЭ па Беларусі Андрэс Хэркель паведаміў, што адпаведныя структуры ПАРЭ будуць уважліва сачыць за паводзінамі ўладаў Беларусі ў дачыненьні да ўдзельнікаў Народных сходаў, якія праводзяцца ў поўнай адпаведнасьці з Законам аб мясцовых і рэспубліканскіх сходах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG