Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар ЗША ў АБСЭ наведаў Беларускі Дом у Варшаве


Зьміцер Бародка, Алесь Зарэмбюк, Дэйвід Джонсан
Зьміцер Бародка, Алесь Зарэмбюк, Дэйвід Джонсан
Амбасадар ЗША ў АБСЭ Дэйвід Джонсан абмеркаваў з арганізатарамі Беларускага Дому магчымыя шляхі супрацоўніцтва.

Амбасадар сустрэўся з прадстаўнікамі трох арганізацый якія заснавалі Беларускі дом: Алесем Зарэмбюком (Беларускі Дом Інфармацыйны), Зьміцерам Бародкам (Эўрапейская Беларусь) а таксама Ігарам Зныкам (Пасольства культуры).

Удзельнікі сустрэчы зьвярнулі ўвагу на пільную патрэбу падтрымкі заходнімі краінамі палітычных вязьняў у Беларусі.

«Пасол паабяцаў вырашыць гэтае пытаньне. Ён паабяцаў таксама аказаць падтрымку і дапамогу Беларускаму дому, які зьяўляецца неафіцыйнай грамадзкай амбасадай Беларусі ў Польшчы,» - ­ паведамляецца ў прэс-рэлізе Беларускага Дому ў Варшаве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG