ЗРАНКУ...
... будзе сонечна, пазьней пачнуцца навальніцы з дажджом. Тэмпэратура: 11-16.
СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:
У Нацыянальнай бібліятэцы Аляксандар Лукашэнка дае прэс-канфэрэнцыю для прадстаўнікоў расейскіх СМІ.
У Палацы культуры вэтэранаў (вул. Я. Купалы, 21) канцэрт гурту сярэднявечнай музыкі «СТАРЫ ОЛЬСА».
У Осла ў нарвэскім парлямэнце агучаць прозьвішча сёлетняга ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру.
У Будапэшце сустракаюцца прэзыдэнты краінаў Вышаградзкай групы (Польшча, Чэхія, Славаччына, Вугоршчына).
У Дуброўніку на восеньскую сэсію зьбіраецца Парлямэнцкая асамблея АБСЭ.
У Бухарэсьце пачынаецца сэсія Парлямэнцкай асамблеі НАТО.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ
1977 – была ўхваленая апошняя Канстытуцыя СССР.
2001 – пачаліся амэрыканскія паветраныя ўдары па базах Усамы бін Лядэна ў Аўганістане.
7 кастрычніка – Сусьветны дзень усьмешкі. Дзень быў устаноўлены з ініцыятывы амэрыканскага мастака Харві Бэла. Мастак застаўся ў гісторыі дзякуючы таму, што ў 1963 ён годзе прыдумаў для адной страховачнай кампаніі лягатып, які сёньня вядомы ўсім карыстальнікам Інтэрнэту пад назвай «смайліка».
У гэты дзень нарадзіліся:
1765 – Міхал Клеафас Агінскі, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, дыплямат, кампазытар.
1788 – Іван Насовіч, беларускі мовазнавец-лексыкограф, фальклярыст, этнограф, аўтар «Слоўніка беларускай мовы», апублікаванага ў 1870 годзе.
1885 – Нільс Бор, дацкі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
1931 – Дэсманд Туту, біскуп з Паўднёваафрыканскай рэспублікі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.
1932 – Іван Пташнікаў, беларускі пісьменьнік.
1952 – Уладзімір Пуцін, расейскі прэзыдэнт і прэм’ер-міністар.
У гэты дзень памерлі:
1849 – Эдгар Алан По, амэрыканскі паэт, празаік, эсэіст, адна з вядучых постацяў амэрыканскага Рамантызму.
1939 – Раман Скірмунт, беларускі і польскі грамадзка-палітычны дзяяч.
2006 – Ганна Паліткоўская, расейская журналістка.
МІНУС 365:
Беларускія дэпутаты далі адказ Думе.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
«Найлепшай зброяй дыктатуры зьяўляецца сакрэтнасьць; найлепшай зброяй дэмакратыі павінна быць адкрытасьць». Нільс Бор