Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці абрабавалі офісы партыі АГП і прафсаюзу РЭП


«Уладзімер Вуек у абрабаваным офісе АГП у Берасьці»

З офісу Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Берасьці скралі рэчы і паперы, паведаміў кіраўнік берасьцейскіх «Маладыя дэмакраты» Ўладзімер Вуек.

«На паліцы пакінулі адну ўлётку Народнага сходу»

Вуек распавёў, што раніцай 6 кастрычніка, прыйшоўшы на офіс, сябры партыі заўважылі, што адсутнічаюць многія паперы на сталах а паліцы на сьценах фактычна пустыя.
«На стале звычайна былі стосы папер. Затое аргтэхніку — пакінулі»

Уладзімер Вуек: «Я прыехаў і пераканаўся, што з офісу зьнікла партыйная атрыбутыка — сьцягі, банэры, расьцяжкі. Зьнікла ўнутраная дакумэнтацыя, уліковыя блянкі арганізацыі. Зьнікла больш за 4 тысячаў аркушаў паперы фармату А3, на якой мы друкуем наш унутраны бюлетэнь. Таксама зьніклі канцылярскія тавары — сшыткі, ручкі й некаторыя кніжкі. Але цікава, што нейкіх матэрыяльных каштоўнасьцяў скрадзена не было. Кампутары, прынтар, тэлефон засталіся на месцы».

«Скрыню з паперамі з офісу прафсаюзу РЭП скралі, але кніжкі з яе выклалі»

Уладзімер Вуек кажа, што яўных прыкметаў узлому няма. На яго думку, памяшканьне адчынілі хутчэй за ўсё падабраным ключом.

Цяпер актывісты вырашаюць, ці варта зьвяртацца ў міліцыю, бо гэта можа даць падставы для ператрусаў у актывістаў партыі. Як кажа Ўладзімер Вуек, у партыйцаў склалася ўражаньне, што гэтая правакацыя была ўчынена кімсьці, каб дэзарганізаваць працу перад правядзеньнем Народнага сходу.
«Сяргей Вакуленка кажа, што гэты плякат загароджваў выхад з офісу пасьля здарэньня»

29 верасьня абравалі офіс прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці. Аднак прадстаўнікі прафсаюзу РЭП маўчалі пра рабаўніцтва да 6 кастрычніка. Сябра гэтай арганізацыі Сяргей Вакуленка кажа, што з офісу зьнікла скрыня з скарыстанымі паперамі і непатрэбнымі кніжкамі, якія плянавалі здаць у макулатуру. Спадар Вакуленка патлумачыў, што яны спачатку не надалі ўвагі гэтаму здарэньню, але цяпер падазраюць, што абодва выпадкі зьвязаныя: «Я так думаю, што для нас, актывістаў прафсаюзу, гэта сыгнал да таго, каб у офісе нічога каштоўнага не ляжала».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG