Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўшчына: чыноўнікі прызнаюць, што бракуе грошай на школьнае харчаваньне


У школах Магілёўшчыны на харчаваньне дзяцей не стае дзяржаўных субсыдыяў. Гэта прызнае упраўленьне адукацыі аблвыканкаму. Нормы фінансавай дапамогі, паводле афіцыйнай інфармацыі былі зацьверджаныя ў лютым 2011 году. З таго часу яны не мяняліся.

У пачатковых школах Магілёва дзяржаўная дапамога складае 3020 рублёў на аднаго вучня. Штодня бацькі школьнікаў 1-4 клясаў даплачваюць 1500 рублёў.

“Праз падаражэньне харчоў і росту спажывецкіх цэнаў сёньня ўкласьціся ў існуючыя нормы для паўнавартаснага харчаваньня не ўяўляецца магчымым. Мы хадайнічаем перад міністэрства адукацыі аб павелічэньні грашовых нормаў, аднак гэтае пытаньне яшчэ разглядаецца”, - заявіў намесьнік начальніка ўправы адукацыі аблвыканкаму Ўладзімер Рыжкоў.

Для паўнавартаснага двухразовага харчаваньня ў школах грашовая дапамога павінна складаць 9 тысяч рублёў на аднаго вучня. Цяпер жа яна – 6400 рублёў для вучняў да 10 год, для старэйшых вучняў – 7060.

Першай ўзьняло пытаньне нястачы дзяржаўнай дапамогі на харчаваньне кіраўніцтва магілёўскай кадэцкай вучэльні яшчэ ў жніўні.

“Складваецца незразумелая сытуацыя – нормы на харчаваньне для дзяцей сірот менш, чым нормы харчаваньня для не сірот. У нас нормы захаваліся на ўзроўні яшчэ, калі не было скачка цэн. Дзейныя нормы для дзяцей сірот 11-13 год складаюць 8160 рублёў. Для дзяцей ад 14 і старэй – 8540 рублёў. Калі ў студзені мы кармілі дзяцей на гэтыя сумы, то цяпер ня трэба мець эканамічнай адукацыі, трэба проста зайсьці ў краму. Казаць пра паўнавартаснае харчаваньне цяпер дужа й дужа цяжка”, наракае на сытуацыю дырэктар кадэцкай вучэльні Андрэй Балабанаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG