Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРЭ абмяркуе стан правоў чалавека ў Беларусі


Сёньня палітычны камітэт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) разгледзіць сытуацыю з правамі чалавека і свабодай слова ў Беларусі.

Пасяджэньне камітэту адбудзецца ў першай палове дня ў рамках асеньняй сэсіі ПАРЭ, якая праходзіць у Страсбургу 3—7 кастрычніка.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе ПАРЭ, на ім выступіць новы дакладчык Асамблеі па Беларусі, эстонскі дэпутат Андрэс Херкель.

Акрамя таго, у другой палове дня заплянаваны круглы стол па абмеркаваньні сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, які арганізуе лібэральна-дэмакратычная фракцыя (ALDE Group) ПАРЭ.
Як паведамлялася раней, у пачатку жніўня Андрэас Херкель заклікаў афіцыйны Мінск гарантаваць фізычную і псыхалягічную недатыкальнасьць кіраўніку закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна", віцэ-прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесю Бяляцкаму, які знаходзіцца пад арыштам, а таксама пакласьці канец усім формам уціску праваабаронцаў.

"Арышт спадара Бяляцкага — яшчэ адзін выпадак у мазаіцы перасьледу і запалохваньня грамадзянскай супольнасьці. Прыйшоў час, каб злоўжываньне крымінальным правам у Беларусі спынілася", — гаварылася ў заяве Херкеля.

Яшчэ раней, у канцы ліпеня, дакладчык ПАРЭ па Беларусі публічна асудзіў практыку прымяненьня сьмяротнай кары ў Беларусі. Гэта адбылося пасьля таго, як стала вядома аб прывядзеньні ў выкананьне двух сьмяротных прыгавораў. У сваёй заяве Херкель зноў нагадаў аб пазыцыі ПАРЭ, якая выступае супраць сьмяротнай кары пры любых абставінах.

Нагадаем, адмена сьмяротнай кары або ўвядзеньне мараторыя на яе прымяненьне зьяўляецца галоўнай умовай вяртаньня беларускаму парлямэнту статусу спэцыяльнага запрошанага у ПАРЭ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG