Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Лятучы ўнівэрсытэт” дабраўся да Гомеля


Прэзэнтацыя “Лятучага ўнівэрсытэту” ў канфэрэнц-залі гатэлю “Турыст”
Прэзэнтацыя “Лятучага ўнівэрсытэту” ў канфэрэнц-залі гатэлю “Турыст”
2 кастрычніка ў Гомелі прэзэнтавалі “Лятучы ўнівэрсытэт” – дыскусійную пляцоўку, куды для публічных лекцыяў запрашаюцца грамадзкія й культурныя дзеячы, навукоўцы і інтэлектуалы.

Падобныя пляцоўкі ўжо дзейнічаюць у Менску й Магілеве. На чарзе – Берасьце.

Аўтар ідэі Ўнівэрсытэту беларускі мэтадоляг і палітоляг Уладзімер Мацкевіч, у сваім выступе зазначыў, што цяперашнія навучальныя ўстановы з шыльдамі ўнівэрсытэтаў – гэта, па сутнасьці, прафтэхвучэльні, дзе рыхтуюць кадры той ці іншай спэцыяльнасьці. У сапраўдным унівэрсытэце культывуецца й разьвіваецца мысьленьне, набываецца сучасная эўрапэйская адукацыя, рыхтуецца новая нацыянальная эліта, якая гатовая ўзяць на сябе адказнасьць за разьвіцьцё краіны.

У прэзэнтацыі бралі ўдзел маладыя гомельскія навукоўцы, грамадзкія актывісты, студэнты.

Са словаў каардынатара Тацяны Вадалажскай, у праграме “Лятучага ўнівэрсытэту” каля паўтара дзясятка курсаў, у тым ліку пра сыстэмны падыход, тэхналёгіі праектаваньня будучыні, культурную палітыку, арганізацыю дасьледаваньняў і вымярэньняў.

Партнэрамі праграмы “Лятучага ўнівэрсытэту” выступаюць асьветніцкае грамадзкае аб’яднаньне “Фонд імя Льва Сапегм”, Фонд разьвіцьця прававых тэхналёгіяў, Цэнтар эўрапейскай трансфармацыі ды некаторыя іншыя.

З гомельскага боку да прэзэнтацыі ўнівэрсытэту спрычынілася агенцыя рэгіянальнага разьвіцьця “Стратэгічнае мысьленьне”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG