Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адно затрыманьне за Народны сход у Баранавічах


У Баранавічах затрымалі на працы рабочага заводу аўтаматычных лініяў Віктара Цяпіна за тое, што ён нібыта раздаваў улёткі пра Народны сход.

У пастарунку на яго склалі пратакол аб "парушэньні парадку арганізацыі правядзеньня масавага мерапрыемства ці пікетаваньня", пасьля чаго адпусьцілі.

Паводле Віктара Цяпіна, яго не затрымлівалі падчас раздачы ўлётак, а склалі пратакол на падставе сьведчаньняў вахцёраў і намесьніка дырэктара па ідэалёгіі.

Суд над актывістам адбудзецца 6 кастрычніка. Віктар Цяпін не прызнае выстаўленае яму абвінавачаньне законным.

Гэта ўжо другое затрыманьне за ўлёткі Народнага сходу ў Баранавічах. 22 верасьня на 15 базавых велічыняў аштрафавалі актывіста Сяргея Аўчыньнікава, які раздаваў улёткі непадалёк ад авіярамонтнага заводу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG