Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Івашкевіч


Віктар Івашкевіч
Віктар Івашкевіч
Віктар Івашкевіч нарадзіўся 21 верасьня 1959 г. у Менску. З пачатку 1980-х гадоў — у моладзевым нацыянальным руху, удзельнік "Майстроўні", "Талакі". З 1988 году — у Беларускім народным фронце.

Быў арганізатарам страйкамаў на менскіх прадпрыемствах у 1991 годзе. Шмат разоў падпадаў пад адміністрацыйныя пакараньні і арышты.

Быў рэдактарам газэты "Рабочы". У кастрычніку 2002 году быў асуджаны на два гады абмежаваньня волі за публікацыю артыкула "Злодзей павінен сядзець у турме", у якім пракуратура ўбачыла паклёп на прэзыдэнта.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ да 2009 году. Да лютага 2011 году быў кіраўніком менскай гарадзкой арганізацыі БНФ. Але ў лютым абвясьціў пра выхад з партыі дзеля нязгоды з пазыцыяй, якую заняў былы кандыдат у прэзыдэнты Рыгор Кастусёў. Цяпер Віктар Івашкевіч — сябра аргкамітэту партыі "Беларускі рух".
XS
SM
MD
LG