Лінкі ўнівэрсальнага доступу

27 верасьня ў Варшаве будуць пікетаваць у падтрымку Бяляцкага


Хэльсынскі фонд правоў чалавека (Польшча) ладзіць у Варшаве пікет, каб падтрымаць зьняволенага ў Беларусі кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага.

Першая частка пікету заплянаваная на 14.00—15.00 паводле мясцовага часу ля гатэлю Sofitel Warsaw Victoria на Каралеўскай вуліцы, 11. Гэтымі днямі ў гатэлі праходзіць канфэрэнцыя АБСЭ па чалавечым вымярэньні.

15.00—16.00 акцыя працягнецца ў Кракаўскім прадмесьці насупраць уваходу на тэрыторыю Варшаўскага ўнівэрсытэту.

Адна з арганізатарак пікету Вольга Саламатава паведаміла "Свабодзе", што ў пікеце будуць удзельнічаць чальцы праваабарончых арганізацыяў з розных краінаў АБСЭ. Беларусь будуць прадстаўляць сябры Беларускага Хэльсынскага камітэту і праваабарончага цэнтру "Вясна".

Кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага вінавацяць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйных памерах. Бяляцкаму пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці. Бяляцкага затрымалі 4 жніўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG