Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзіянаў: Акцыя прайшла дастаткова пасьпяхова


Вячаслаў Дзіянаў
Вячаслаў Дзіянаў
Адзін з арганізатараў акцыяў маўклівага пратэсту Вячаслаў Дзіянаў падводзіць вынікі акцыі маўклівага пратэсту, яка прайшла ў Менску і рэгіёнах 21 верасьня.

"Акцыя прайшла дастаткова пасьпяхова. Канечне, людзей было ня так шмат, як чакалася. Але мы ўлічваем, што быў дастаткова вялікі перапынак. А ў рэгіёнах людзі яшчэ могуць ня ведаць, што акцыі пачаліся", — заявіў Дзіянаў у інтэрвію "Свабодзе".

"З пазытыўных момантаў можна адзначыць тое, што акцыі прайшлі зь мінімальнымі затрыманьнямі. Гэта значыць, што на наступную акцыю людзей выйдзе болей", — кажа Дзіянаў.

"У краіне цяжкае эканамічнае становішча. Цяпер улады хочуць атрымаць крэдыты", — тлумачыць каардынатар, адказваючы на пытаньне, чаму акцыі прайшлі без асаблівых затрыманьняў.

"На дадзены момант я ня ведаю, ці будзе акцыя ў наступную сераду. Гэта усё будзе яшчэ вырашацца", — паведаміў адзін з арганізатараў акцыяў маўклівага пратэсту Вячаслаў Дзіянаў.

21 верасьня ў Менcку і рэгіёнах прайшлі акцыі пад лёзунгам: "Хопіць цярпець! — рост цэнаў, дэвальвацыю, "бязьмежжа" міліцыі, дзяржаўную прапаганду і абяцаньні ўлады!". У Менску акцыя скончылася воплескамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG