Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскага праваабаронцу Колчына дапыталі па справе Бяляцкага


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі
Магілёўскага праваабаронцу з цэнтру "Вясна" Аляксея Колчына дапыталі ва ўправе Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю. Паводле актывіста, допыт тычыўся справы Бяляцкага.

"Я, на жаль, не магу паведаміць канкрэтыкі, бо зь мяне ўзятая падпіска пра неразгалошваньне матэрыялаў справы. Адзінае магу сказаць, што на большасьць пытаньняў я адмовіўся адказваць, бо яны тычыліся непасрэдна мяне. Спаслаўся на 27 артыкул беларускай Канстытуцыі, што грамадзянін не павінен даваць паказаньні супраць сябе", паведаміў "Свабодзе" Аляксей Колчын пасьля допыту ў Дэпартамэнце фінансавых расьсьледаваньняў”, – заявіў Колчын.

Кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага вінавацяць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйных памерах. Бяляцкаму пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

Бяляцкага затрымалі 4 жніўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG