Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Літвы прапануе зрабіць неўязнымі ў ЭЗ яшчэ 18 беларускіх чыноўнікаў


Вільня плянуе забараніць ўезд у Літву васямнаццаці беларускім службовым асобам, якія зьвязаныя зь перасьледам беларускага праваабарончага цэнтру "Вясна" і яго кіраўнікоў, паведамляе МЗС Літвы.

Прозьвішчы і пасады чыноўнікаў не называюцца, адзначаецца, што яны "зьвязаныя зь перасьледам цэнтру абароны правоў чалавека "Вясна" і яго лідэраў". На аснове дзейных законаў, з адпаведнай просьбай МЗС зьвярнуўся ў Дэпартамэнт міграцыі.

Як паведамляе міністэрства, Літва таксама зьвярнулася да іншых дзяржаваў ЭЗ з заклікам разгледзець магчымасьць унясеньня згаданых службовых асобаў у свае сьпісы непажаданых
замежных грамадзянаў.

У сувязі з рэпрэсіямі афіцыйнага Менску супраць апазыцыі ЭЗ ужо забараніў уезд на яго тэрыторыю 200 высокапастаўленым беларускім чыноўнікам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG