Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Паплаўны зноў атрымаў 15 сутак арышту


Анатоль Паплаўны асуджаны на 15 сутак
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:11 0:00
Наўпроставы лінк

Анатоль Паплаўны

19 верасьня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Марына Дамненка асудзіла праваабаронцу Анатоля Паплаўнага на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за лаянку. Такім чынам пацьверджана аналягічнае пакараньне, вынесенае спадару Паплаўнаму 4 ліпеня судзьдзёй Цалковай, але адмененае абласным судом. Паўмесяца ён адседзеў за кратамі.

Паплаўны: "Я вялікіх ілюзіяў ня меў, што суд сёньня вырашыць на маю карысьць. У Беларусі працуе сыстэма — прыкладаў ужо шмат, калі нямыя лаюцца, а аднарукія — пляскаюць у далоні. Абвінаваціць мяне ў лаянцы прасьцей, чымсьці прызнаць хлусьню супрацоўнікаў міліцыі".

Анатоль Паплаўны хадайнічаў пра адвод судзьдзі Дамненкі на той падставе, што яна вынесла грамадзкім актывістам Гомеля багата палітычна матываваных выракаў, за што трапіла ў "чорны сьпіс". Аднак хадайніцтва было адхілена. І камандзір узводу палку патрульна-паставой службы міліцыі, маёр Юры Грыцкоў зноў цьвердзіў у судзе, што Паплаўны пасьля маўклівай акцыі пратэсту 3 ліпеня брыдка лаяўся, хоць насамрэч ён фатаграфаваў, як міліцыя беспадстаўна затрымлівала ўдзельнікаў "Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі". За гэта Анатоля затрымалі, адправілі ў ізалятар, а назаўтра на падставе "паўпустога" міліцэйскага пратаколу судзьдзя Алена Цалкова пакарала яго 15-суткавым арыштам.

Былы супрацоўнік міліцыі, сябра АГП Уладзімер Няпомняшчых, які прысутнічаў на судзе, пагадзіўся з выступам Анатоля падчас судовага разбору:

Уладзімер Няпомняшчых пра суд над Анатолем Паплаўным
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:40 0:00
Наўпроставы лінк


"Я падзяляю ягоную думку пра тое, што і міліцыянты, і судзьдзі, працуючы ў сыстэме, ілгуць, прымаюць незаконныя рашэньні, каб дагадзіць вышэйшым кіраўнікам. Але ж прыйдзе час, і за гэта давядзецца адказваць".

Грамадзкі актывіст, юрыст Леанід Судаленка зазначае, што, магчыма, і судзьдзі, і маёру міліцыі як сьведку было няёмка за свае дзеяньні, але яны гэта робяць, "бо адчуваюць сябе беспакаранымі".

Леанід Судаленка пра суд над Анатолем Паплаўным
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:13 0:00
Наўпроставы лінк



Дарэчы, Анатоль Паплаўны зьвяртаўся ў Генэральную пракуратуру з патрабаваньнем распачаць супраць судзьдзі Цалковай праверку, бо 4 ліпеня яна вынесла заведама неправасудную пастанову на адміністрацыйны арышт, што цалкам падпадае пад прыкметы часткі 1 артыкула 392 Крымінальнага кодэксу. Скарга праваабаронцы вярнулася ў Гомель, у раённую пракуратуру, якая ніяк не адрэагавала на дзеяньні судзьдзі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG