Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве штурмавалі будынак парлямэнту


Больш за 10 000 чалавек пратэставалі ля сьцен Вярхоўнай Рады Украіны супраць ліквідацыі льготаў некаторым катэгорыям грамадзян.

Вэтэраны вайны ў Афганістане і ліквідатары-чарнобыльцы, што ад раніцы пачалі акцыю пратэстуі пад парлямэнтам, зьнеслі агароджу пад Вярхоўнай Радай і з крыкамі "Ганьба!" - штурмавалі будынак.

Мітынг праходзіў пад лёзунгамі "Рукі прэч ад чарнобыльскага закону", "Забілі сыноў - не забівайце мацярок", "Праваму бязьмежжу - стоп".

У выніку дэпутаты адклалі разгляд закону аб абмежаваньні сацыяльных гарантый вэтэранам аўганскай вайны і чарнобыльцам. Закон будзе прыняты пасьля ўзгадненьня ягонага тэксту з грамадзкімі арганізацыямі, якія абараняюць правы "аўганцаў", чарнобыльцаў і іншых катэгорыяў грамадзян.









"Афганцы" і "Чарнобыльцы" штурмуюць парлямэнт
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:16 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG