Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Празе аднаўляюцца беларускія набажэнствы


У нядзелю, 25 верасьня, у Празе ў царкве сьвятых Кузьмы і Дзям’яна аднаўляюцца беларускія набажэнствы. Кожную апошнюю нядзелю месяца іх будзе служыць беларускі грэка-каталіцкі сьвятар айцец Андрэй Абламейка.

У інтэрвію Радыё Свабода айцец Андрэй Абламейка сказаў:

“Я рады паведаміць праскім вернікам і ўсім беларусам, што наша Беларускае грэка-каталіцкае душпастырства Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Багародзіцы ў Празе пасьля летніх вакацыяў аднаўляе штомесячныя набажэнствы. Запрашаю сем’і, у якіх ёсьць малыя дзеці, прыводзіць іх на заняткі ў нядзельнай школцы. Апрача сьвятых Літургіяў у кожную апошнюю нядзелю месяца мы таксама будзем служыць на Дзяды, на Каляды, на Дабравешчаньне 25 сакавіка і на Вялікдзень. На Дзяды і на Дзень Волі разам наведаемся на Альшанскія могілкі, асьвецім магілы і памолімся за нашых герояў. Таксама ў маіх плянах арганізацыя некалькіх падарожжаў, аб якіх будзе абвешчана дадаткова. Заклікаю беларусаў Чэхіі не забывацца ня толькі аб хлебе штодзённым, але і аб ежы духоўнай”.

Адрас царквы сьвятых Кузьмы і Дзям’яна – Vyšehradská 49, Praha 2. Уваход з вуліцы Na Slovanech. Пачатак багаслужбы аб 11:00 у нядзелю, 25 верасьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG