Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азаронка будзе судзіць Вярхоўны суд


Ігар Азаронак
Ігар Азаронак
Крымінальную справу генэрал-маёра Ігара Азаронка паводле абвінавачаньня ў хабары будзе разглядаць Ваенная калегія Вярхоўнага суду.

Крымінальная справа па абвінавачаньні былога камандуючага ВПС і войскамі СПА генэрал-маёра Ігара Азаронка будзе разглядацца Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суду. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў МУС.

"Галоўным сьледчым упраўленьнем папярэдняга расьсьледаваньня МУС завершана расьсьледаваньне крымінальнай справы па абвінавачваньні былога камандуючага ВПС і войскамі СПА генэрал-маёра І. П. Азаронка ў зьдзяйсьненьні злачынства, прадугледжанага арт.430 ч.3 (атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры), арт.295 ч.2 (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да боепрыпасаў) КК Рэспублікі Беларусь, і грамадзяніна Расійскай Фэдэрацыі А. А. Машкаўцана ў зьдзяйсьненьні злачынства, прадугледжанага арт.16 ч.5 і ч.6 (саўдзел у злачынстве), арт.430 ч.3 (падбухторваньне і дапамогу ў атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры) КК Рэспублікі Беларусь ", — адзначылі ў МУС.

Камандуючага ВПС і войскамі СПА Беларусі генэрал-маёра Ігара Азаронка затрымалі ў канцы сьнежня 2010 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG