Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Са Шклоўскай калёніі вызвалілі Класкоўскага, Новіка і Лобана


Палітоляг і журналіст Аляксандар Класкоўскі, сын якога адбываў пакараньне ў Шклоўскай калёніі, паведаміў Радыё Свабода, што яго сын ужо едзе са Шклоўскай калёніі ў Воршу:

«Толькі што мне патэлефанавала нявестка Натальля, паведаміла, што раздаўся кароткі званок, Саша ўзяў у некага мабільнік і запытаўся: „Ну, што ты робіш?“. Яна адказала: „Чакаю цябе!“ Аляксандар паведаміў, што яго, Уладзімера Лобана і Зьмітра Новіка прывезьлі на шклоўскі вакзал і пасадзілі на цягнік да Воршы. У калёніі з палітычных застаўся толькі Мікола Статкевіч. Аляксандар Класкоўскі таксама пасьпеў сказаць, што прашэньня аб памілаваньні ён не падпісваў».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG