Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяна Севярынец: «Няхай ён просіць Бога, каб яго памілавалі ў будучым»


Belarus -- Vitsebsk. Trial of Tatsyana Sevyarynets, 11jun2011
Тацьцяна Севярынец, маці асуджанага за Плошчу Паўла Севярынца, які адбывае пакараньне на так званай «хіміі», спадзяецца неўзабаве дачакацца сына дадому. Але яна ня верыць у «гуманнасьць» Лукашэнкі, пра якую сьцьвярджаецца ў ягоным указе аб памілаваньні:

«Гэта зразумела, што павінна быць рэабілітацыя для ўсіх палітвязьняў. Вядома, я б хацела, каб мой сын быў на волі. Таму я, з аднаго боку, у радасным прадчуваньні, з другога боку — мне ўсё гэта вельмі прыкра, таму што — хто б мілаваў. Няхай моліцца і просіць Бога, каб яго памілавалі ў будучым».

Тацьцяна Севярынец кажа: калі б Лукашэнка кіраваўся прынцыпам гуманнасьці, то не рабіў бы таго, што ён учыніў 19 сьнежня мінулага году.

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG