Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў: «Нам яшчэ не даслалі ўказ аб памілаваньні»


Кіраўнік прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі Павал Лёгкі гэтак адказаў «Свабодзе» на просьбу назваць прозьвішчы тых удзельнікаў Плошчы, якіх памілаваў Аляксандар Лукашэнка:

«Справа ў тым, што з маральна-этычных меркаваньняў без дазволу гэтых людзей мы ня можам паведамляць іх прозьвішчы. Што да таго, калі іх вызваляць, — гэта не да мяне пытаньне, бо гэта працэдура».

У дэпартамэнце выкананьня пакараньняў таксама адмовіліся назваць імёны памілаваных. «Нам яшчэ не даслалі ўказ аб памілаваньні. Калі дашлюць, тады будзем выконваць», — адказаў дзяжурны Дэпартамэнту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG