Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не наважыліся сапсаваць дзень народзінаў Мядзьведзеву


А.Лукашэнка ўпершыню за два гады даслаў расейскаму прэзыдэнту віншаваньне. У Расеі падкантрольны дзяржаве Першы канал выразаў пародыю на танец Мядзьведзева, прэс-служба прэзыдэнта вымушаная апраўдвацца.

Аляксандар Лукашэнка павіншаваў Дзьмітрыя Мядзьведзева зь днём нараджэньня. Летась ён праігнараваў ягоны 45-гадовы юбілей, Мядзьведзеў не паехаў на інаўгурацыю Лукашэнкі, не зьявіўся ў Брэсьце на адзначэньні 50-годзьдзя пачатку вайны. Прэзыдэнты завочна абменьваліся колкімі рэплікамі. Сёлета тон Лукашэнкі на адрас кіраўніцтва Расеі выразна памякчэў.

***

Расейскі першы канал, падкантрольны дзяржаве, напярэдадні дня нараджэньня кіраўніка дзяржавы выразаў з эфіру пародыю на танец Дзьмітрыя Мядзьведзева. Мініятуру з пародыяй прадставіла каманда КВЗ «Прыма» з Курску на фэстывалі КВЗ у Юрмале. У нумары абыгрываецца відэаролік, які сабраў 8 мільёнаў праглядаў у інтэрнэце ўвесну 2011 году, дзе Мядзьведзеў танчыць пад песьню American Boy у часе адной з сустрэчаў з аднакурсьнікамі ў Сант-Пецярбургу.

Прэс-сакратарка Мядзьведзева Натальля Цімакова заявіла, што ня ведае, чаму пародыя была выразаная. Паводле яе, прэзыдэнт Расеі ня мае нічога супраць пародыяў на сябе, і нават разьмяшчае ў сваім блогу спасылкі на тыя, што найбольш яму спадабаліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG