Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праезд у грамадзкім транспарце Менску да канца году можа падаражэць да 1250 рублёў


Кіраўнік Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька заявіў, што цана на квіток у грамадзкім транспарце будзе ўтрымлівацца ў межах 1000—1250 рублёў.

Рэальны кошт паездкі — 2200 рублёў.

Ладуцька заявіў, што правам езьдзіць бясплатна будуць карыстацца 120 тысяч студэнтаў дзённай формы навучаньня.

Ладуцька таксама паведаміў, што ў адміністрацыю Менску пачалі зьвяртацца пэнсіянэры, якія таксама патрабуюць бясплатнага праезду.

"Аднак мы вырашылі пакуль абмежавацца студэнтамі", — заявіў кіраўнік Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG